«Важны дзень для бяспекі ўсёй нашай часткі Еўропы». Польшча набыла новыя знішчальнікі

Сёння, 31 студзеня, міністр нацыянальнай абароны Польшчы падпісаў кантракт на куплю 32 знішчальнікаў пятага пакалення Lockheed Martin F-35A Lightning II.

Lockheed Martin F-35A Lightning II

Lockheed Martin F-35A Lightning II

Цырымонія падпісання прайшла на авіябазе ў Дембліне, у ёй прынялі ўдзел польскі прэзідэнт Анджэй Дуда, прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі і амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Мосбахер, паведамляе defense24.pl.
Сума кантракту вызначана ў 17,8 мільярда злотых (4,6 мільярда даляраў). Акрамя ўласна самалётаў палякам будуць пастаўлены трэнажоры для навучання пілотаў, запасныя рухавікі, а таксама забяспечаны тэхабслугоўванне і падтрымка. 24 пілота адправяцца вучыцца ў ЗША.
Заключанае пагадненне — вынік перамоваў, праведзеных у рамках праграмы Harpыя. Непасрэднай прычынай стала серыя аварый польскіх знішчальнікаў МіГ-29.
Першыя шэсць замоўленых F-35A прыбудуць у Польшчу арыентыровачна ў 2026 годзе, у далейшым машыны будуць пастаўляцца Варшаве па 4-6 у год. Пастаўкі завершацца да 2030 года. Са знішчальнікаў будуць сфармаваныя дзве эскадрыллі па 16 самалётаў кожная.
«Гэта важны дзень для польскай ваеннай авіяцыі, для бяспекі Польшчы і для бяспекі ўсёй нашай часткі Еўропы», — сказаў Анджэй Дуда.
tut.by