Венедыктаў «эвакуіруе» з Расіі вядомую журналістку Ксенію Ларыну

Галоўны рэдактар ​​"Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў заявіў, што вырашыў «эвакуіраваць» з краіны супрацоўніцу радыёстанцыі Ксенію Ларыну.

Таццяна Ларына. Здымак ITAR-TASS

Таццяна Ларына. Здымак ITAR-TASS


«Я прыняў рашэнне эвакуіраваць Ксенію Ларыну, і яна пакіне краіну мінімум на паўгода, пакуль ёй не будзе гарантаваная бяспека. Таму што наступны ўдар у горла можа быць пасля гэтай перадачы ад [Уладзіміра] Салаўёва», — заявіў Венедыктаў у эфіры тэлеканала "Дождж" .
Паводле яго слоў, іншага спосабу абараніць журналістаў радыёстанцыі ён не бачыць. Галоўрэд "Эхо" дадаў, што пакуль Ларына знаходзіцца ў Расіі.
Сама Ксенія Ларына папрасіла Рускую службу Бі-бі-сі звяртацца за каментарамі да Венедыктава.
Прычынай для «эвакуацыі» Венедыктаў лічыць выпуск праграмы Уладзіміра Салаўёва пад назвай «Лібералы, навошта вы хлусіце?» на радыёстанцыі "Весткі FM".
У эфіры перадачы Салаўёва ад 24 кастрычніка абмяркоўвалася публікацыя Ларынай ў «Фэйсбуку», прысвечаная нападу на журналістку «Эхо Москвы» Таццяну Фельгенгауэр.
Ларына апублікавала фатаграфію з месца здарэння і напісала: «Салаўёў [гэтага] вельмі хацеў ... Хто, кажа, затыкне іх паганыя раты? Знайшліся добраахвотнікі».
Салаўёў у эфіры праграмы 24 кастрычніка падкрэсліў, што Ларына не папрасіла прабачэння за гэтыя словы.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі