Венесуэла будзе прадаваць нафту за крыптавалюту
Кошт нацыянальнай крыптавалюты Венесуэлы прывязаны да кошту барэля нафты, якая здабываецца ў краіне
У Венесуэле ў
2020 годзе нафта будзе прадавацца за крыптавалюту Petro. Пра гэта заявіў
прэзідэнт краіны Нікалас Мадура: "Мы
збіраемся прадаваць венесуэльскую нафту за Petro. Мы ўжо прадаем за яе
венесуэльскія жалеза і сталь. У нас ёсць падпісаны кантракт на продаж нафты,
сталі, жалеза, алюмінію і часткі здабытага золата за Petro", —
паведаміў ён.
Мадура адзначыў, што ўвядзенне аперацый з крыптавалютай стала мерай у адказ на эканамічныя санкцыі ЗША.
Нагадаем, Венесуэла запусціла крыптавалюту Petro ў лютым 2018 года. Petro заснаваны на блокчэйн-платформе Ethereum. Да яго прывязаная новая валюта Венесуэлы — суверэнны балівар.
Са жніўня 2018 года да курсу крыптавалюты былі прывязаныя цэны і зарплаты ў Венесуэле. Мадура заяўляў, што Petro забяспечана нацыянальнымі запасамі нафты, бензіну, золата і дыяментаў.