Венесуэла: вялікая перамога апазіцыі
Апазіцыі ў Венесуэле ўдалося пацвердзіць сапраўднасць сваіх подпісаў у падтрымку заяўкі на правядзенне рэферэндуму па пытанні адстаўкі прэзідэнта Нікаласа Мадура. Сваім прыхільнікам навіну паведаміў Энрыке Капрылес — губернатар штата Міранда і адзін з апанентаў Мадура.
![Фота polit.ru Фота polit.ru](/img/v1/userfiles/images/maduro_1465367663.jpg.600x450_q85.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота polit.ru
Усяго трэба было пацвердзіць адзін працэнт подпісаў выбаршчыкаў. Зараз каб запусціць працэс рэферэндуму апазіцыі трэба сабраць яшчэ чатыры мільёны подпісаў.
Для апанентаў Мадура важна правесці рэферэндум у бягучым годзе. Калі ён адбудзецца пасля 10 студзеня 2017 года, то нават у выпадку адхілення Мадура ад улады яго пост на застаўшыяся два гады зойме прызначаны ім віцэ-прэзідэнт.
euronews.com