Венесуэла. Чавес становіцца трацкістам

Заходнія спецыялісты, якія робяць маніторынг палітычных працэсаў у Венесуэле, пачалі казаць пра магчымы альянс Уга Чавеса і трацкістаў. Раман паміж імі пачаўся год таму, калі ў Каракасе на спецыяльным з’ездзе левых партый з усяго свету Чавес нечакана заклікаў да стварэння новага V Інтэрнацыянала. У Інтэрнацыянале Чавеса трацкісты адразу пабачылі ідэйную і праграмную пераемнасць з Чацвёртым інтэрнацыяналам, створаным Львом Троцкім у 1938 годзе.

Заходнія спецыялісты, якія робяць маніторынг палітычных працэсаў у Венесуэле, пачалі казаць пра магчымы альянс Уга Чавеса і трацкістаў. Раман паміж імі пачаўся год таму, калі ў Каракасе на спецыяльным з’ездзе левых партый з усяго свету Чавес нечакана заклікаў да стварэння новага V Інтэрнацыянала. У Інтэрнацыянале Чавеса трацкісты адразу пабачылі ідэйную і праграмную пераемнасць з Чацвёртым інтэрнацыяналам, створаным Львом Троцкім у 1938 годзе. Акрамя таго, баліварскі лідэр не раз падчас тэлевізійных выступаў называў сябе прыхільнікам “тэорыі перманентнай рэвалюцыі, якую прыдумаў Леў Давыдавіч. На згаданую сустрэчу ў Каракасе таксама быў запрошаны Усевалад Волкаў — унук Троцкага, які жыве ў Мексіцы. Аднак галоўным момантам пачатку сяброўства трацкістаў і Чавеса з’яўляецца канфлікт Уга з мясцовай кампартыяй, якая адмовілася ўступаць у створаную Чавесам Аб’яднаную сацыялістычную партыю Венесуэлы (PSUV), паколькі лічыць яе ідэйна аморфнай. Больш таго, лідэр камуністаў назваў Чавеса “дзіўнай птушкай, якая стаіць на трох лапах — ідэі Балівара, хрысціянстве і марксізме. У такой сітуацыі маргінальныя трацкісцкія групы маюць шанец пранікнуць у партыйныя структуры Чавеса. Па сваёй ідэйна-палітычнай падрыхтаванасці яны на галаву вышэй значнай часткі яе сярэдняга кіраўнічага звяна венесуэльскага рэжыму. Пакуль цяжка казаць, чым закончыцца гэты працэс. Як мінімум, тэарэтычная спадчына Троцкага будзе скарыстана Чавесам пры распрацоўцы статутных і праграмных дакументаў Інтэрнацыяналу. Як максімум — Чавес можа даць імпульс усяму трацкісцкаму руху ў свеце, стаўшы галоўным нашчадкам Льва Давідавіча.
Па матэрыялах амерыканскай прэсы