Венесуэла. Рэкорд па колькасці забойстваў

Візіт Лукашэнкі да бліжэйшага сябра Уга Чавеса выпаў на дні, калі злачынцы ўсталявалі абсалютны рэкорд па колькасці забойстваў. За мінулыя выходныя ў Венесуэле было забіта 67 чалавек. Такім чынам, Каракас адстаяў славу самага крымінальнага горада ў Лацінскай Амерыцы. Увогуле, у сакавіку ў краіне было забіта 216 чалавек, сярод якіх нават шэраг пракурораў і чыноўнікаў высокага рангу. У мінулым годзе ў краіне ад рук бандытаў памерлі 16 049 чалавек, што значна больш за 2008 год (14 800 ахвяраў).



7bc1ec1d9c3426357e69acd5bf320061.jpg

Візіт Лукашэнкі да бліжэйшага сябра Уга Чавеса выпаў на дні, калі злачынцы ўсталявалі абсалютны рэкорд па колькасці забойстваў. За мінулыя выходныя ў Венесуэле было забіта 67 чалавек. Такім чынам, Каракас адстаяў славу самага крымінальнага горада ў Лацінскай Амерыцы. Увогуле, у сакавіку ў краіне было забіта 216 чалавек, сярод якіх нават шэраг пракурораў і чыноўнікаў высокага рангу. У мінулым годзе ў краіне ад рук бандытаў памерлі 16 049 чалавек, што значна больш за 2008 год (14 800 ахвяраў). Застаецца дадаць, што галоўны канкурэнт Каракаса ў спаборніцтве за тытул самага крымінальнага горада кантынента — Багата (Калумбія). Тут на 100 тысяч насельніцтва штогод забіваюць 18 чалавек. Аднак да Каракаса Багаце далёка. Аналагічны паказчык у сталіцы Баліварскай рэвалюцыі — 140 чалавек на 100 тысяч.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)