Венесуэла. Сацыялістычны мабільнік аказаўся капіталістычным
Год таму, 10 мая 2009-га, Уга Чавес паказаў на тэлебачанні “сацыялістычны мабільны тэлефон. “Сацыялістычны — таму што быў выраблены пад патранажам баліварскай дзяржавы на сумесным кітайска-венесуэльскім прадпрыемстве. Чавес дадаў, што "Эль-Вергатарыё" — назва маркі — хутка скорыць лацінаамерыканскі рынак, хаця б таму, што зроблены не на капіталістычным прадпрыемстве. Адначасова групам падтрымкі Чавеса было прапанавана адабраць сто лепшых працаўнікоў для працы на заводзе. Эксперымент, аднак, закончыўся канфузам.
Год таму, 10 мая 2009-га, Уга Чавес паказаў на тэлебачанні “сацыялістычны мабільны тэлефон. “Сацыялістычны — таму што быў выраблены пад патранажам
баліварскай дзяржавы на сумесным кітайска-венесуэльскім прадпрыемстве. Чавес дадаў, што "Эль-Вергатарыё" — назва маркі — хутка скорыць лацінаамерыканскі рынак, хаця
б таму, што зроблены не на капіталістычным прадпрыемстве. Адначасова групам падтрымкі Чавеса было прапанавана адабраць сто лепшых працаўнікоў для працы на заводзе. Эксперымент, аднак, закончыўся
канфузам. Кітайская адміністрацыя ўстанавіла на заводзе тыя ж парадкі, што і ў Кітаі, дзе правы рабочых ігнаруюцца. Венесуэльцаў прымушалі працаваць больш за норму, заробак выдавалі талонамі на ежу,
былі звольненыя прафлідэры. Адной з кампенсацый было абяцанне хутка пазнаёміць працоўны калектыў з самім Чавесам. Але працоўныя так і не дачакаліся сустрэчы і пачалі абурацца. Канфлікт цягнуўся амаль
год і закончыўся лакаутам: 56 чалавек з той сотні былі выкінутыя за дзверы. Каментуючы інцыдэнт, улады кажуць, што звольненыя былі апазіцыянерамі і спрабавалі зрабіць прафсаюз для самарэкламы.
Па матэрыялах венесуэльскай прэсы