Венесуэла. Што будуе Чавес?

Эксперты актыўна абмяркоўваюць апошнія крокі Уга Чавеса. Мова пра серыю ўказаў пра нацыяналізацыю прадпрыемстваў у розных галінах. Вясна яшчэ не закончылася, аднак пад кантроль дзяржавы за гэты сезон ужо амаль цалкам перайшлі ўсе электрычныя кампаніі, тэлекамунікацыі, фінансавы сектар, вытворчасць цэменту. Сам Чавес звязвае рэформы з новай фазай будаўніцтва сацыялізму, у які быццам бы ўступіла краіна. Яна афіцыйна называецца «Трэці этап сацыялізму». Па словах Чавеса, калі этап будзе паспяховым, Венесуэла пераплюне Савецкі Саюз.

Эксперты актыўна абмяркоўваюць апошнія крокі Уга Чавеса. Мова пра серыю ўказаў пра нацыяналізацыю прадпрыемстваў у розных галінах. Вясна яшчэ не закончылася, аднак пад кантроль дзяржавы за гэты сезон ужо амаль цалкам перайшлі ўсе электрычныя кампаніі, тэлекамунікацыі, фінансавы сектар, вытворчасць цэменту. Сам Чавес звязвае рэформы з новай фазай будаўніцтва сацыялізму, у які быццам бы ўступіла краіна. Яна афіцыйна называецца «Трэці этап сацыялізму». Па словах Чавеса, калі этап будзе паспяховым, Венесуэла пераплюне Савецкі Саюз. Апазіцыя, між тым, звязвае бум нацыяналізацыі з эканамічнымі цяжкасцямі рэжыму. Зараз кошт на нафту складае 40 долараў за барэль, хаця бюджэт быў сфармаваны з лічбы 60 долараў. Застаецца дадаць, што знешні доўг краіны апошнім часам вырас да 7 мільярдаў долараў.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)