Венесуэла. Ствараецца сетка рэстаранаў “Чавес”
Уга Чавес, лідэр баліварскай рэвалюцыі, вырашыў дапамагчы аматарам рамантыкі і адначасова нанесці ўдар па спекулянтах прадуктамі. На мінулым тыдні Чавес канфіскаваў сельскую аграрную кампанію Cargill, якая належала амерыканцам, ды абвясціў, што цяпер мяса і ежы хопіць на ўсіх венесуэльцаў. Больш таго, кошты на прадукты, якія ўзняліся ўтрая ў лютым, хутка рухнуць уніз. Нарэшце просты люд зможа не проста набіць пуза, аднак і пад’есці згодна з лепшымі стандартамі сусветнай гастраноміі.
Уга Чавес, лідэр баліварскай рэвалюцыі, вырашыў дапамагчы аматарам рамантыкі і адначасова нанесці ўдар па спекулянтах прадуктамі. На мінулым тыдні Чавес канфіскаваў сельскую аграрную кампанію Cargill, якая належала амерыканцам, ды абвясціў, што цяпер мяса і ежы хопіць на ўсіх венесуэльцаў. Больш таго, кошты на прадукты, якія ўзняліся ўтрая ў лютым, хутка рухнуць уніз. Нарэшце просты люд зможа не проста набіць пуза, аднак і пад’есці згодна з лепшымі стандартамі сусветнай гастраноміі. “Я збіраюся адчыніць рэстараны для народа, — заявіў Чавес падчас апошняга выступу па тэлебачанні. — Хочаце запрасіць сваю жонку ў рэстаран у Дзень святога Валянціна? Як наконт таго, каб пайсці ў рэстаран “Чавес? Там будзе ўсё: свечкі, віно — адным словам, поўная рамантыка.
Па матэрыялах “Іndependente (Вялікабрытанія)