Венгрыя. Раскол апазіцыі

У адной з вядучых апазіцыйных партыях Венгрыі раскол. Партыя «Іншая палітыка магчымая» (LMP), якая створана на базе альянсу грамадскіх ініцыятыў і ўваходзіць у Еўрапейскую партыю Зялёных, уварвалася ў вялікую палітыку ў 2010 годзе, атрымаўшы 16 парламенцкіх мандатаў.



17cf95d3_9d1b_4c7e_bf56_9b149a9997ae_mw1024_n_s.jpg

Аднак гэта ўсё ў мінулым. Цяпер стаіць пытанне пра выжыванне партыі, якая, дарэчы, разам з сацыял-дэмакратамі (былыя камуністы) апаніруе кабінету Віктара Орбана (лідар партыі «Fidesz»). На днях восем парламентарыяў LMP разам з лідарам фракцыі заявілі пра выхад з партыі і стварэнне сваёй групы — базы для новай структуры, дзяжурная назва якой «Дыялог для Венгрыі». Прычынай расколу сталі дэбаты па кааліцыйнай палітыцы. Раней партыя адмовілася ад блоку з сацыял-дэмакратамі, што дапамагло «Fidesz» перамагчы на мясцовых выбарах.

Затое LMP гатова была тактычна блакавацца з правымі радыкаламі з партыі «Jobbik», каб аслабіць дыктат «Fidesz». Гэта і выклікала сыход левай фракцыі, якая лічыць, што пацясніць Орбана можа толькі шырокая кааліцыя з эсдэкамі. Зараз сацыял-дэмакраты намагаюцца скалаціць рух «Разам 2014», які, па іх словах, зможа пакончыць з Орбанам на парламенцкіх выбарах, прызначаных на наступны год.

Паводле нямецкай прэсы