Венесуэла. Хвароба дапамагла Чавесу

На думку экспертаў, вельмі эмацыйны акт з боку Чавеса — прызнанне магчымай смерці ад рака — дапамог яму выйграць мясцовыя выбары, якія адбыліся 16 снежня ў Венесуэле.



chavez_01.jpg

Па выніках кандыдаты на пасады губернатараў ад афіцыйнай Аб’яднанай сацыялістычнай партыі атрымалі перамогу ў 20 з 23 штатаў. Такім чынам апазіцыя страціла 4 штаты, у тым ліку вельмі важны штат Зулія, дзе знаходзіцца цэнт нафтавай індустрыі. Крыўду ад правалу праціўнікам Чавеса трошкі кампенсуе той факт, што апазіцыя захавала штат Міранда, дзе на новы тэрмін пераабралі Энрыке Капрылеса — былога адзінага кандыдата ад апазіцыі на кастрычніцкіх выбарах. Каментуючы вынікі, Капрылес сказаў, што «апазіцыя павінна прызнаць, што перажывае цяжкі момант». Губернатар Міранды таксама бачыць прычыны паразы апазіцыі ў вакханаліі, якую дзяржаўныя СМІ ўзнялі вакол хваробы Уга Чавеса.
Паводле венесуэльскай прэсы