Венесуэла правяла дэвальвацыю, але дружалюбную Беларусь не абагнала
8 лютага балівар патаннеў адразу на 46,5%. Раней курс балівара да амерыканскага долара знаходзіўся на ўзроўні 4,3, цяпер долара ЗША каштуе 6,3 балівара.
Раней курс балівара да амерыканскага долара знаходзіўся на ўзроўні 4,3, цяпер долара ЗША каштуе 6,3 балівара.
Адной з мэтаў дэвальвацыі з’яўляецца паніжэнне кошту экспарту і, як вынік, павышэнне яго аб’ёму.
Чорны курс долара тым часам складае каля 18 балівараў.
Нагадаем, што Беларусь па-ранейшаму з’яўляецца сусветным рэкардсменам па ўзроўні аднаразовай дэвальвацыі за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў: у траўні 2011 года беларускі рубель патаннеў на
56%.