Вялікабрытанія. Хто не любіць Еўропу, той губляе падтрымку геяў

У асяроддзі партыі брытанскіх кансерватараў разгараецца цікавая палеміка. Прычынай сталі словы цяперашняга старшыні Дэвіда Камеруна. Ён выказаў меркаванне, што дэпутаты яго партыі, якія трапяць у наступны склад Еўрапейскага парламента, могуць устрымацца ад уваходжання ў фракцыю хрысціянскіх дэмакратаў. Інакш гэтую групоўку, якая аб’ядноўвае правых цэнтрыстаў Еўропы, называюць Народная партыя. Народнікі не спадабаліся Камеруну за сваю прыхільнасць да ідэяў еўрапейскай інтэграцыі, якую на брытанскіх астравах традыцыйна не вельмі паважаюць.

У асяроддзі партыі брытанскіх кансерватараў разгараецца цікавая палеміка. Прычынай сталі словы цяперашняга старшыні Дэвіда Камеруна. Ён выказаў меркаванне, што дэпутаты яго партыі, якія трапяць у наступны склад Еўрапейскага парламента, могуць устрымацца ад уваходжання ў фракцыю хрысціянскіх дэмакратаў. Інакш гэтую групоўку, якая аб’ядноўвае правых цэнтрыстаў Еўропы, называюць Народная партыя. Народнікі не спадабаліся Камеруну за сваю прыхільнасць да ідэяў еўрапейскай інтэграцыі, якую на брытанскіх астравах традыцыйна не вельмі паважаюць. Камерун лічыць, што кансерватарам значна больш пасуюць ідэі чэшскіх (Грамадзянская дэмакратычная партыя Вацлава Клаўса) і польскіх (“Права і Справядлівасць) еўраскептыкаў. Разам з імі, на думку Камеруна, торы маглі б сфармаваць у Бруселі новую фракцыю. Прапанова выклікала рэзкі пратэст сярод старых партыйцаў. Тыя лічаць, што падобны крок азначаў бы разрыў кантактаў з кіраўнікамі правых цэнтрысцкіх урадаў Францыі і Германіі, вынікам чаго можа быць аслабленне брытанскіх пазіцый у ЕС. Ці паўстане ў парламенце ЕС новая фракцыя, яшчэ пытанне, аднак неасцярожныя словы Камеруна дакладна будуць каштаваць торы галасоў на цяперашніх выбарах у Еўрапарламент. Кіраўніцтва польскай партыі “Права і Справядлівасць, вядомай у Брытаніі як партыя, якая забараніла гей-прайд у Варшаве (для ліберальных брытанцаў гэта жудаснае парушэнне правоў чалавека). Што да Вацлава Клаўса, то ён як палітык у вачах брытанцаў выглядае яшчэ менш сімпатычна, бо адмаўляе факт глабальнага пацяплення. Між тым, Вялікабрытанія як востраў — адна з галоўных патэнцыйных ахвяр змены клімату.


Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)