Брытанская Палата Абшчынаў зацвердзіла закон, які надае парламенту Шатландыі больш прэрагатыў у галіне падатковай палітыкі. Адпаведна закону, які завецца “Шатландскі Біль,
шатландскі парламент можа ўводзіць лакальныя падаткі і збіраць за кошт іх 12 мільярдаў фунтаў для мясцовага бюджэту. Урад аўтаноміі можа выдаваць дзяржаўныя аблігацыі і ўстанаўліваць памеры
асабістага падатку. Праўда, памеры падатку з юрыдычных асобаў дасюль будуць вызначацца цэнтральнымі ўладамі. Міністр па справах Шатландыі, кажа, што сэнс заканадаўства не столькі ў тым, каб
павялічыць аўтаномію краю, колькі ў тым, каб зрабіць Эдынбург больш фінансава адказным. Як вядома, Шатландыя дасюль атрымлівае датацыі з цэнтру, што не падабаецца шматлікім шараговым
англічанам.
Па матэрыялах “Wprost (Польшча)
Вялікабрытанія. Крок да незалежнай Шатландыі
- Замежжа
- 02-07-2011
Брытанская Палата Абшчынаў зацвердзіла закон, які надае парламенту Шатландыі больш прэрагатыў у галіне падатковай палітыкі. Адпаведна закону, які завецца “Шатландскі Біль,
шатландскі парламент можа ўводзіць лакальныя падаткі і збіраць за кошт іх 12 мільярдаў фунтаў для мясцовага бюджэту. Урад аўтаноміі можа выдаваць дзяржаўныя аблігацыі і ўстанаўліваць памеры
асабістага падатку. Праўда, памеры падатку з юрыдычных асобаў дасюль будуць вызначацца цэнтральнымі ўладамі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: