Вялікабрытанія. Лейбарыст пацярпеў праз геніталіі

Калі былому мэру Лондана, лейбарысту Кену Лівінгстону прапанавалі сустрэцца з Юсуфам аль-Карадаві, адным з лідэраў апазіцыі ў Егіпце, ён адразу згадзіўся. Лівінгстон марыць вярнуць пасаду гарадскога галавы, і галасы лонданцаў ісламскага веравызнання яму будуць вельмі патрэбныя. Палітык і госць сустрэліся і разам сфатаграфаваліся для прэсы. Але феміністкі высветлілі, што Юсуф падтрымлівае практыку жаночага абразання.

Калі былому мэру Лондана, лейбарысту Кену Лівінгстону прапанавалі сустрэцца з Юсуфам аль-Карадаві, адным з лідэраў апазіцыі ў Егіпце, ён адразу згадзіўся. Лівінгстон марыць вярнуць пасаду гарадскога галавы, і галасы лонданцаў ісламскага веравызнання яму будуць вельмі патрэбныя. Палітык і госць сустрэліся і разам сфатаграфаваліся для прэсы. Але феміністкі высветлілі, што Юсуф падтрымлівае практыку жаночага абразання. Па стане на 2008 год, ад 100 да 140 мільёнаў жанчын у свеце жылі з наступствамі гэтай аперацыі, якая павінна быццам пазбавіць іх сексуальнага жадання і гарантаваць моцнасць сям’і. Юсуф таксама так думае. У сваёй фатве ён напісаў, што абразанне «робіць жанчыну больш здаровай і спрыяе добрым сувязям з мужам». «Ці можа пасля гэтага Лівінгстон лічыць сябе левым палітыкам?» — задаюць пытанне актывісткі жаночых арганізацый і патрабуюць ад яго асуджэння патрыярхальных перажыткаў.
Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)