Вялікабрытанія. Прэм’ер перайшоў на бананы

Як піша “The Sun — вядучае жоўтае выданне на Альбіёне — прэм’ер краіны Джон Браўн, кажучы маладзёвым слэнгам, “капітальна падсеў на бананы. Яго штодзённы рацыён — 10 штук. Газета таксама піша, што бананы для Браўна сталі нейкай альтэрнатывай шакаладным батончыкам KitKat. Лідэр лейбарысцкай партыі меў звычку есці іх падчас працы, у тым ліку ў час пасяджэнняў кабінета міністраў Яе Вялікасці. Здаралася, на дзень ён ужываў 30 батончыкаў.

Як піша “The Sun — вядучае жоўтае выданне на Альбіёне — прэм’ер краіны Джон Браўн, кажучы маладзёвым слэнгам, “капітальна падсеў на бананы. Яго штодзённы рацыён — 10 штук. Газета таксама піша, што бананы для Браўна сталі нейкай альтэрнатывай шакаладным батончыкам KitKat. Лідэр лейбарысцкай партыі меў звычку есці іх падчас працы, у тым ліку ў час пасяджэнняў кабінета міністраў Яе Вялікасці. Здаралася, на дзень ён ужываў 30 батончыкаў. Калі верыць “The Sun, Сара, жонка Джона, прымусіла яго перайсці на больш здаровую ежу ў выглядзе бананаў. Між тым, вулічная прэса ўжо пачала спекуляцыі наконт бананавай дыеты Браўна. Некаторыя жоўтыя выданні разглядаюць версію пра тое, што ў Браўна праблемы са здароўем. Між тым, на носе парламенцкая выбарчая кампанія. Выбары, нагадаем, адбудуцца ў пачатку лета. Бананы павінны гарантаваць правадыру лейбарыстаў здаровы выгляд, без якога сімпатыі выбаршчыкаў не атрымаць. Тым больш, што непасрэдныя канкурэнты цяперашняга гаспадара будынка на Даўнінг-стрыт, 10 — лідэры кансерватараў і лібералаў — маладзейшыя за Браўна.
Па матэрыялах “The Sun (Вялікабрытанія)