Вялікабрытанія. Рэабілітацыя аўтызму
Вялікі выбух незадавальнення сярод прагрэсіўнай грамадскасці Альбіёну выклікала заява французскага міністра па еўрапейскіх справах П’ера Лелуша. Ён назваў антыеўрапейскія паводзіны брытанскіх кансерватараў праявай “аўтызму. Прыхільнікі палітычнай карэктнасці і бацькі хворых на аўтызм дзяцей вельмі абражаныя. “Кожны соты чалавек на зямлі аўтыст, — піша “Guardian. — Гэтыя людзі не вінаватыя ў тым, што з-за працэсаў у мозгу і праблем з генамі яны некантактныя і робяць несвядомы выбар на карысць сацыяльнай ізаляцыі.
Вялікі выбух незадавальнення сярод прагрэсіўнай грамадскасці Альбіёну выклікала заява французскага міністра па еўрапейскіх справах П’ера Лелуша. Ён назваў антыеўрапейскія паводзіны брытанскіх кансерватараў праявай “аўтызму. Прыхільнікі палітычнай карэктнасці і бацькі хворых на аўтызм дзяцей вельмі абражаныя. “Кожны соты чалавек на зямлі аўтыст, — піша “Guardian. — Гэтыя людзі не вінаватыя ў тым, што з-за працэсаў у мозгу і праблем з генамі яны некантактныя і робяць несвядомы выбар на карысць сацыяльнай ізаляцыі. Да таго ж колькасць такіх людзей імкліва расце. Медыкі нават прыдумалі новы тэрмін “эпідэмія аўтызму. Аўтар артыкулу ў “Guardian патрабуе тэрмінова прынесці прабачэнне ўсім аўтыстам і называць кансерватараў неяк па-іншаму, напрыклад “дурні. Самае цікавае, аднак, у тым, што на французскай мове “аўтызм не абавязкова значыць хваробу. Ён таксама можа значыць чалавека, які не нясе адказнасці за свае паводзіны.
Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)