Вялікабрытанія. Рэвалюцыя прызначана на Дзень дурняў

Менавіта так лічыць Дэвід Хартшарн, кіраўнік дэпартамента грамадскага парадку лонданскай паліцыі.У інтэрв’ю газеце “Guardian ён прагназуе, што лета 2009 года стане летам сацыяльных пратэстаў, выкліканых крызісам. Ён спасылаецца на тайны рапарт брытанскай разведкі MI5, якая правяла аналіз настрояў беспрацоўных, антысацыяльных элементаў і планаў актывістаў радыкальных груповак, кшталту анархісцкай арганізацыі “Класавая вайна, што стаяла за пагромамі ў камерцыйным цэнтры Лондана на Першамай 2001 года.

Менавіта так лічыць Дэвід Хартшарн, кіраўнік дэпартамента грамадскага парадку лонданскай паліцыі.У інтэрв’ю газеце “Guardian ён прагназуе, што лета 2009 года стане летам сацыяльных пратэстаў, выкліканых крызісам. Ён спасылаецца на тайны рапарт брытанскай разведкі MI5, якая правяла аналіз настрояў беспрацоўных, антысацыяльных элементаў і планаў актывістаў радыкальных груповак, кшталту анархісцкай арганізацыі “Класавая вайна, што стаяла за пагромамі ў камерцыйным цэнтры Лондана на Першамай 2001 года. Каб утрымліваць парадак, па словах Хартшарна, паліцыя нават збіраецца звярнуцца да Мінабароны. Пачнецца, аднак, хваля беспарадкаў значна раней, а менавіта 1 красавіка, калі ў Лондане збяруцца лідэры дваццаці самых развітых краін свету. Паліцэйскі лічыць, што калі паліцыя вытрымае атакі маніфестантаў у першы тыдзень красавіка, то потым будзе значна прасцей.
Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)