Вялікабрытанія. Торы выходзяць з Інтэрнацыяналу хрысціянскіх дэмакратаў

Дэвід Камерун, лідэр Партыі кансерватараў, усё ж прыняў рашэнне. Насуперак крытыцы з боку былых лідэраў партыі, торы выходзяць са складу фракцыі Народнай партыі ў Еўрапарламенце, якая аб’ядноўвае дэпутатаў-сяброў правацэнтрысцкіх партый. Брытанскія кансерватары разам з польскай партыяй “Права і справядлівасць і чэшскімі грамадзянскімі дэмакратамі вырашылі заснаваць новую фракцыю. Група будзе называцца Кансерватары-рэфармісты. Сярод галоўных задач новай фракцыі — барацьба з Лісабонскім варыянтам канстытуцыі ЕС, а таксама наогул з любымі спробамі цэнтралізацыі ЕС.

Дэвід Камерун, лідэр Партыі кансерватараў, усё ж прыняў рашэнне. Насуперак крытыцы з боку былых лідэраў партыі, торы выходзяць са складу фракцыі Народнай партыі ў Еўрапарламенце, якая аб’ядноўвае дэпутатаў-сяброў правацэнтрысцкіх партый. Брытанскія кансерватары разам з польскай партыяй “Права і справядлівасць і чэшскімі грамадзянскімі дэмакратамі вырашылі заснаваць новую фракцыю. Група будзе называцца Кансерватары-рэфармісты. Сярод галоўных задач новай фракцыі — барацьба з Лісабонскім варыянтам канстытуцыі ЕС, а таксама наогул з любымі спробамі цэнтралізацыі ЕС. Стварэнне новай групы зрабіла яшчэ больш непрадказальнымі выбары старшыні Еўракамісіі. Цяпер у сацыялістаў і зялёных у Еўрапарламеце разам больш галасоў, чым у Народнай партыі, якая паспрабуе пераабраць на гэту пасаду цяперашняга старшыню Еўрапейскай камісіі Барозу. Без галасоў еўраскептыўкаў гэта будзе цяжка.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)