Вялікабрытанія прыгразіла адмовіцца ад выплаты Еўрасаюзу 39 мільярдаў фунтаў за «Брэкзіт»
Лондан можа адмовіцца ад выплаты Еўрасаюзу 39 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў, калі бакам не ўдасца заключыць гандлёвае пагадненне.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю The Daily Telegraph новы міністр па выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза Дамінік Рааб.
Па словах Рааба, Вялікабрытанія мае намер зрабіць заключэнне новага гандлёвага пагаднення з ЕС абавязковай умовай для выплат па «Брекзіту».
«Не можа быць такога, каб адзін бок выконваў свае абавязацельствы, а іншы — не», — паведаміў Рааб.
Раней, нагадвае The Daily Telegraph, улады Вялікабрытаніі заяўлялі, што не збіраюцца фармальна звязваць выплату за «Брэкзіт» з заключэннем новых пагадненняў з ЕС.
Дамінік Рааб займае пасаду міністра па «Брэкзіту» з 9 ліпеня. Яго папярэднік — Дэвід Дэвіс — падаў у адстаўку пасля таго, як урад Вялікабрытаніі абвясціў, што выбірае «мяккі» варыянт «Брэкзіта», пры якім, у прыватнасці, будзе захавана зона свабоднага гандлю з ЕС і выпрацаваны спрошчаны мытны парадак.
Вялікабрытанія пачала працэдуру выхаду з ЕС у сакавіку 2017 года. Мяркуецца, што «Брэкзіт» будзе завершаны ў сакавіку 2019 года. Выхад Вялікабрытаніі з ЕС, у ліку іншага, мяркуе, што Лондан заплаціць Бруселю кампенсацыю.
Паводле meduza.io