Вялікабрытанія. Вяртанне Освальда Мослі

У Вялікабрытаніі адроджаная партыя Освальда Мослі. Освальд Мослі, нагадаем, — вядучы брытанскі фашыст 1930-х гадоў. Яго Брытанскі саюз фашыстаў, дзякуючы напружанай сацыяльнай-палітычнай сітуацыі таго часу, успрымаўся сучаснікамі як вельмі сур’ёзная сіла.  



mosely2.jpg

Так, сябрамі руху «чорных кашуляў» (адна з назваў брытанскіх фашыстаў) былі больш за 50 тысяч чалавек. Калі пачалася Другая сусветная вайна, Брытанскі саюз фашыстаў, зразумела, забаранілі, а самога Мослі інтэрніравалі.

Пасля заканчэння вайны спробы Освальда адрадзіць былую структуру вялікага поспеху не мелі. І вось паўстала новая рэдакцыя Брытанскага саюзу фашыстаў — праўда, цяпер ён называецца проста Новы брытанскі саюз. Акрамя таго, у кіраўніцтве партыі — не арыстакраты, якім быў той жа Мослі, а былыя актывісты правых партый, якія пасварыліся з кіраўніцтвам і вырашылі стварыць свой праект.

З’яўленне Новага брытанскага саюзу палітолагі звязваюць з новай хваляй ісламафобіі, якую справакавала брутальнае забойства ісламістамі на адной са сталічных вуліц брытанскага жаўнера. Скарыстацца кан’юнктурай, відавочна, вырашылі і нашчадкі Мослі.

Паводле брытанскай прэсы