Вяртанне шпіёнкі
У верасні на аукцыён будуць выстаўлены фотаздымкі шпіёнкі, якая спявала для А. Гітлера. Выявы Мэрджэры Бут з надпісам, зробленым яе рукой, плануюць прадаць за 100 фунтаў.
Спявачка нарадзілася ў Вялікабрытаніі і пачала сваю кар’еру ў Лондане. У 1936 г. яна адмыслова ездзіла ў Галівуд для ўдзелу ў стварэнні тэлевізійнай версіі “Аіды. Перад
Другой сусветнай вайной выйшла замуж за доктара Эгана Строма і разам з ім пераехала ў Германію. Там яна атрымала сапраўдную вядомасць, стаўшы салісткай Берлінскай оперы.

Падчас вайны Мэрджэры Бут выступала перад брытанскімі зняволенымі, спяваючы англійскія народныя песні. Так нямецкае кіраўніцтва планавала схіліць палонных вайскоўцаў да дзеянняў на усходнім фронце
супраць Савецкага Саюза. На самой справе яна была двайным агентам і перадавала шыфроўкі ў Лондан, праносячы дакументы ў сваім канцэртным адзенні.
Мэрджэры Бут была адной з любімых спявачак Гітлера. З фюрэрам яна пазнаёмілася ў 1933 г., калі пачала выконваць ролі ў розных операх Вагнера. Вядома, што пасля аднаго з канцэртаў фэрэр даслаў ёй у
грымёрку 200 чырвоных ружаў, загорнутых у свастыку.
Аднак брытанская шпіёнка была выкрыта і арыштавана. Не выдаўшы ніякіх сакрэтаў, яна змагла ўцячы з Берліна падчас бамбёжкі і патрапіла ў Баварыю, дзе яе сустрэлі амерыканцы. Пасля вайны яна пакінула
свайго мужа і пераехала ў ЗША, дзе і памерла ў 1952 г. ад раку.
Гэтая гісторыя стала вядомай, дзякуючы аднаму з брытанскіх шпіёнаў Джону Браўну. Менавіта яму Бут падаравала свой фотаздымак з пажаданнем поспехаў. У 70-ю гадавіну “Бітвы за
Брытанію Браўн вырашыў выставіць яго на аукцыён, каб нагадаць усяму свету пра “герояў, такіх як Бут, якія не мелі ніякай славы і памяці ўвесь гэты час.