Венесуэла. На выбарах усё ж перамог Мадура
Пасля пераліку мільёнаў галасоў Нацыянальная выбарчая камісія Венесуэлы пацвердзіла перамогу Нікаласа Мадуры на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў краіне ў красавіку.

У камісіі заявілі, што не знайшлі несупадзенняў з афіцыйнымі вынікамі выбараў.
Мадура перамог з перавагай менш чым у 1,5% галасоў, а яго галоўны супернік Энрыке Капрылес заявіў, што вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя.
Цяпер ён абвінаваціў кіраўніцтва выбарчай камісіі ў выкананні волі кіроўнай партыі, не прызнаўшы пры гэтым і самой працэдуры пераліку галасоў.