В'етнамцы ў знак пратэсту паляць кітайскія заводы
На поўдні В'етнама ўдзельнікі антыкітайскай дэманстрацыі падпалілі прынамсі тры заводы і напалі на некалькі офісаў.
Беспарадкі пачаліся пасля акцыі пратэсту, што сабрала некалькі тысяч чалавек, на якой вылучаліся патрабаванні аб вывадзе кітайскай нафтавай платформы з спрэчнай акваторыі ў Паўднёва-Кітайскім моры.
Мэтай пратэстуючых былі кампаніі, якімі валодаюць або кіруюць кітайцы, аднак па памылцы дэманстранты нападалі і на тайваньскія прадпрыемства, перадае ВВС.
Нагадаем, канфлікт паміж двума азіяцкімі дзяржавамі разгортваецца, пасля таго 7 мая ВМС В'етнама аказалі супрацьдзеянне кітайскім караблям, якія збіраліся ўсталяваць буравую вышку для здабычы нафты ў Паўднёва-Кітайскім моры ў раёне спрэчных Парасельскіх выспаў.
Раней МЗС В'етнама адзначыў, што планы Кітая здабываць нафту ў спрэчным раёне Паўднёва-Кітайскага мора супярэчаць міжнароднаму праву, і запатрабаваў вывезці буравую вышку з акваторыі. Як сцвярджае знешнепалітычнае ведамства В'етнама, буравая вышка апынулася ў эксклюзіўнай эканамічнай зоне краіны.
На мінулым тыдні міністры замежных спраў блока АСЕАН выказалі сур'ёзную занепакоенасць ростам напружанасці ў адносінах паміж В'етнамам і Кітаем.
Паводле radyjo.net