Вось і казцы канец

4 лютага казахі перажылі нешта падобнае на тое, што беларусы —  2 студзеня. Раніцай Нацыянальны банк Казахстана часова прыпыніў інтэрвенцыю ў падтрымку казахскай валюты на фондавай біржы, у выніку чаго тэнге рухнуў на 20 працэнтаў. Як рэагавалі казахі? Прапануем падборку каментараў з папулярнага казахскага сайта zona.kz. Каментары выкладзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці.

10.09. Добрай раніцы ўсім. Ад 124 да 130 за долар, а дзень толькі пачаўся.

10.40. Учора ў Астане еўра не прадавалі. Усе ў даўцы хапалі баксы.



8f85517967795eeef66c225f7883bdcb.jpg

4 лютага казахі перажылі нешта падобнае на тое, што беларусы —  2 студзеня. Раніцай Нацыянальны банк Казахстана часова прыпыніў інтэрвенцыю ў падтрымку казахскай валюты на фондавай біржы, у выніку чаго тэнге рухнуў на 20 працэнтаў. Як рэагавалі казахі? Прапануем падборку каментараў з папулярнага казахскага сайта zona.kz. Каментары выкладзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці.
10.09. Добрай раніцы ўсім. Ад 124 да 130 за долар, а дзень толькі пачаўся.
10.40. Учора ў Астане еўра не прадавалі. Усе ў даўцы хапалі баксы.
10.43. Я думаю, што курс долара сёння ўпадзе. Думаю, што ўчарашні рост долара быў звязаны са спробамі Нацыянальнага банку, які атрымаў падтрымку ад ураду ў тэнге, перавесці іх у долары.
10.44. Ваш банк дае крэдыты пад чэснае слова?
— Без праблем.
— А калі я не вярну?
— Вам будзе сорамна перад Алахам.
— Ну, калі гэта яшчэ будзе...
— А вось калі: 5-га не вернеце, а 6-га будзе сорамна перад Алахам.
11.01. Народ! Усе кажуць дэвальвацыя пачалася.
11.07. Долар ашалеў!
11.15. Сплю. Званок мабільніка. Падымаю трубку і чую: “Алё, тэнге абваліўся, хутка наведай сайт kurs.kz! Хутка. Гэта званіў мой сябра Алан, які працуе ў банку. Мозг спіць, я зноў лёг. Заплюшчываю вочы, аднак у галаве нейкая трывога. Бягу да інтэрнэту, заходжу на патрэбны сайт і бачу: курс тэнге — 170 за долар! Толькі ўчора курс быў 123. Я ў шоку. Дэвальвацыя па поўнай праграме. Аказваецца, гэты абвал адбыўся літаральна за паўгадзіны. На вуліцы ўсе ў паніцы, у банках няма грошай, бедалагі, якія ўзялі крэдыты ў доларах, зацягваюць на шыі вяроўкі. Каравул, крызіс!
11.17. Ужо 150 тэнге за долар!
11.20. Ужо 160 тэнге!
11.25. Прывітанне, дэфолт?
11.32. Да, п..ц прыйшоў...
11.38. Праклятая краіна! Праклятыя чыноўнікі! Усё раскралі, і далей красці працягваюць. Гнаць трэба ўсіх. Тады парадак у краіне будзе.
11.43. Насупраць у банку бакс — 160 тэнге.
11.46. На казахскай фондавай біржы закончылася ранішняя сесія па долару ЗША. Курс долара склаў 143 тэнге за адзінку валюты. Такім чынам, сёння тэнге ўпаў на 21 пункт — з узроўню 122 тэнге за долар у аўторак.
11.51. Нацбанк зрабіў заяву: “Нацыянальны банк адмаўляецца ад падтрымкі тэнге ў былым калідоры і лічыць патрэбным устанавіць новы ўзровень абменнага курсу. Ёсць думка, што новы ўзровень будзе прыблізна 150 тэнге за долар.
12.02. Народ, трэба ставіць пытанне не ў фармаце “Хто вінаваты?, а ў фармаце “Што рабіць?. Вінаватыя мы самі. Палітычная пасіўнасць і апатыя не маглі даць іншага выніку.
12.13. МУС замоўчвае факты росту крыміналу ў Астане. Горад дасюль гаворыць пра тое, як на мінулым тыдні некалькі маладых людзей уварваліся ў маршрутку ў цэнтры горада, прымусілі пасажыраў зняць адзенне, аддаць мабільнікі, і з’ехалі на машыне без нумароў. А ўчора патруль ДАІ спыніў машыну, у багажніку якой знайшлі труп маладога чалавека. Ёсць факты, што на перакрыжаваннях, калі машына прыпыняецца, вадзіцеляў выкідваюць і ўганяюць машыны.
12.19. Альфа Банк Алматы. Долар: 135 — пакупка, 150 — продаж. Дэжа вю. Гэта было вясной 1998 года. Народ, не панікуйце. Спекулянты на вас зарабляюць грошы.
12.23. Так, не панікуйце. У мяне іпатэка ў Народным банку. Плачу 386 долараў у тэнге па курсу штомесяц. Месяц таму я плаціў 47092 тэнге, зараз буду плаціць на 11580 тэнге больш. Гэта ўдар для майго бюджэту. Не ўяўляю, як будуць цяпер нашы калгаснікі.
12.46. А ўлады казалі, што дэвальвацыя будзе максімум у межах 10 працэнтаў на працягу ўсяго года. Паслухай чыноўніка — і зрабі наадварот.
12.51. Адзінае выйсце — прымусіць мільярдэраў вярнуць свае мільярды ў эканоміку краіны. Усё да капейкі.
12.52. А Вы думалі, што крызіс можа абыйсці Казахстан бокам? У Расіі рубель накрыўся, а мы быццам самыя ўстойлівыя?
13.31. Пакуль 01 (Назарбаеў) быў у Германіі, тэнге рухнуў. Просім шаноўнага ненагляднага нязменнага і самага разумнага больш не пакідаць свой народ з яго ненармальнай валютай. Любячы народ.
13.44. Людзі, парайце, ці мяняць баксы? Што я потым буду рабіць з нашымі тугрыкамі на руках?
13.47. Давайце патрабаваць ад дзяржавы адэкватнай індэксацыі пенсійных укладаў. Падумайце пра тых, хто выйдзе на пенсію ў бліжэйшыя гады. Дзяржава нас абкрадае.
14.21. Чакаецца павышэнне коштаў на прадукты, асабліва імпартныя. На 70 працэнтаў кошык прадуктаў складаецца з імпартных прадуктаў.
14.24. Вось і казцы канец.
14.26. У чарговы раз кінулі малы і сярэдні бізнес. Асабліва тых, каго загадзя пасадзілі на крэдыты ў доларах. Ну і дзе падтрымка малога бізнесу? С...кі адным словам.
14.55. Трэба трымаць грошы ў жывёлах. Толькі не свінні — яны забароненыя. Бараны, каровы, коні… пажадана арабскія скакуны.
15.08. Ну што, народ, віншую з чарговым кідком. Бачыў у Астане еўра па 210–220. Віншую з абкраданнем народу на 20 працэнтаў. А па сутнасці наша эканоміка, якая трымаецца выключна на сыравіне, пацягне і 250 тэнге за долар.
16.43. Вялікія супермаркеты Астаны і Алма-Аты, якія рэалізуюць бытавую тэхніку, часова зачыненыя на пераацэнку тавараў. У Алма-Аты бачыў, як ля аднаго гандлёвага цэнтра ахова не пускае людзей.
16.44. Хлеб у Алма-Аты стаў больш дарагім. Каштуе 120 тэнге ў нашай краме. Такім тэмпамі ўрад хутка пахавае народ.
17.40. Я думаю, нехта дагуляецца. У народа канчаецца цярпенне.
17.42. Урад меў надзею на плаўную дэвальвацыю курсу, на рост коштаў на нафту і металы. Не атрымалася. Прайгралі ўсе, у каго шмат тэнге і мала мазгоў.
17.48. Напрыканцы лютага НАН (Назарбаеў) мае зрабіць зварот да народу. Спічрайтэры ў ступары. Будуць спрабаваць нешта плесці пра барацьбу з карупцыяй.
18.01. Зараз запусцяць праграму: 40 гадоў без ураджаю.
18.42. У лістападзе 2008-га ў газеце “Моя семья быў апублікаваны астралагічны прагноз вядучых палітыкаў свету. Быў там і гараскоп Назарбаева. Я памятаю, што там было напісана, быццам у лютым 2009 года Казахстан чакаюць народныя пратэсты, а ў лістападзе Назарбаеў пойдзе ў адстаўку.
20.08. Бярыце ўзбекскі сом.
20.29. Вось бараны. Баранаў ім пасці, чужых. Паразіты на тэрыторыі КЗ.
21.32. Цяпер народ зразумеў, чаму нашы продкі ціха елі бараноў і не спрабавалі зорак з неба хапаць. Тут гэта не магчыма. Гарбацішся, эканоміш, і што ў выніку — зноў там, дзе пачынаў.
22.54. І куды нас прывёў наш прэзідэнт?
23.50. Я гляджу, як па ТБ некаторыя асобы спрабуюць даваць насельніцтву ўстаноўку на спакой. Дык вось, прарубіце: у большасці людзей заробкі ў тэнге, і з улікам непазбежнага росту цэнаў, як мінімум, першы год ім будзе проста цяжка. Вельмі цяжка.