Восем былых дэпутатаў Дзярждумы РФ збеглі з краіны
Усё больш экс-дэпутатаў расійскага парламента ратуюцца за мяжой ад палітычнага і крымінальнага пераследу.
Восем дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расіі мінулага, шостага, склікання беглі з Расіі. Пра гэта паведамляе "Руская служба BBC".
Сярод уцекачоў — Марыя Максакава і Ілля Панамароў, якія жывуць у Кіеве. Іх ад'езд звязаны з палітычнымі і асабістымі прычынамі.
Некаторыя з актывістаў, якія з'ехалі, могуць асцерагацца крымінальнага пераследу, паведамілі крыніцы.Камуніст Уладзімір Бяссонаў з'ехаў з Расіі адразу пасля выбараў Дзярждумы ў верасні 2016 года, распавялі ВВС тры дэпутаты ад КПРФ. Цяпер ён знаходзіцца ў адной з прыбалтыйскіх краін і думае над падачай прашэння аб палітычным прытулку. Камуніста абвінавачваюць у нанясенні паліцыянтам закрытых чэрапна-мазгавых траўмаў. Па версіі следства, гэта адбылося на няўзгодненай акцыі 2 снежня 2011 года ў Растове-на-Дану.
З'ехаў і былы дэпутат Дзярждумы ад "Справядлівай Расіі" Алег Міхееў. Яго падазраюць у замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры. Крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2013 годзе, пасля таго як Дзярждума пазбавіла Міхеева дэпутацкай недатыкальнасці. Судовыя прыставы лічаць, што ён знаходзіцца на Кіпры.
Былы дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Мікалай Паршын пакінуў Расію і знаходзіцца ў адной з балтыйскіх краін, распавялі два дзеючыя дэпутаты-камуністы і адзін былы дэпутат. Улетку 2014 года з Паршына знялі дэпутацкую недатыкальнасць для таго, каб распачаць крымінальную справу па артыкуле "махлярства ў асабліва буйным памеры". Палітыка абвінавачваюць у махлярстве з купляй-продажам будынка школы.
Былы губернатар Чэлябінскай вобласці і дэпутат ад "Адзінай Расіі" Міхаіл Юрэвіч праходзіць курс лячэння ў Лондане і не збіраецца вяртацца, паведаміў яго калега. Юрэвічу ў РФ інкрымінуюць атрыманне хабару і падбухторванне да паклёпа.
Яшчэ адзін былы дэпутат ад "Справядлівай Расіі", Аляксей Мітрафанаў, таксама хаваецца за мяжой. У маі 2013 году следства заявіла, што разам са сваім памочнікам Мітрафанаў вымагаў у бізнэсоўца Вячаслава Жарова хабар. Па дадзеных адваката, палітык пражывае ў Харватыі.
gordonua.com