ФСБ Расіі патлумачыла правіла памежнага кантролю на авіярэйсах з Беларусі

ФСБ Расіі пацвердзіла, што з 15 траўня авіярэйсы з Расіі ў Беларусь і з Беларусі ў Расію пераводзяцца ў міжнародныя сектары аэрапортаў.

Фота: REUTERS / Васіль Фядосенка

Фота: REUTERS / Васіль Фядосенка

У Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ агенцтву ТАСС паведамілі, што памежны кантроль для грамадзян Беларусі і Расіі на гэтых рэйсах уводзіцца не будзе. Яго будуць праходзіць толькі грамадзяне трэціх краін.
Адзнакі аб перасячэнні мяжы ў пашшпарце ставіцца не будуць. Але ў ФСБ удакладнілі, што памежны кантроль не будзе праводзіцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, і пасадачнага талона.
«Замежныя грамадзяне (акрамя грамадзян Беларусі) і асобы без грамадзянства будуць праходзіць памежны кантроль у парадку, вызначаным для міжнародных сектараў (тэрміналаў) расійскіх аэрапортаў», — дадалі ў ФСБ.
Паводле euroradio.fm