«Вычварная лухта» — Турчынаў пракаментаваў заяву Захарчанкі пра «Маларосію»

Паводле сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, лёс «Маларосіі-17» будзе аналагічным лёсу «Наваросіі-14» ды любой іншай «Дэбіларосіі», перадае censor.net.

Аляксандр Турчынаў, фота «Радыё Свабода»

Аляксандр Турчынаў, фота «Радыё Свабода»



Гэта вычварная лухта, напісаная ў Крамлі і агучаная «ряженым» блазнам накшталт Захарчанкі, сведчыць пра жаданне маскоўскіх «стратэгаў» узнавіць прасоўванне вайсковай агрэсіі на захаж, зацягваючы ў крывавыя жорны новыя рэгіёны Украіны, — адзначыў Турчынаў.


Паводле ягоных словаў, падобныя неадэкватныя і правакацыйныя планы — яшчэ адзін аргумент на карысць неабходнасці паскарэння вызвалення усходу Украіны ад расійскай акупацыі ды падкантрольных Маскве сепаратыстаў. 


Лёс крамлёўскага плану «Маларосія-17» будзе аналагічным лёсу «Наваросіі-14», альбо любой іншай «Дэбіларосіі» пуцінскага фармату, — падкрэсліў Турчынаў.


Нагадаем, што сёння кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка абвесціў пра стварэнне «Маларосіі», якая нібыта мае з'явіцца на месцы Украіны.