Сон розуму. Захарчанка абвесціў новую дзяржаву — Маларосію
Кіраўнік ДНР лічыць, што Украіна «не падлягае аднаўленню», таму патрэбная новая дзяржава — Маларосія. Сталіцай мае стаць Данецк, а Кіеў — гісторыка-культурным цэнтрам...
Мы лічым, што дзяржава Украіна ў тым выглядзе, у якім яна была, не падлягае аднаўленню. Мы, прадстаўнікі рэгіёнаў былой Украіны, за выключэннем Крыма, заяўляем аб стварэнні новай дзяржавы, якая стане пераемніцай Украіны. Мы згодныя ў тым, што новая дзяржава будзе называцца Маларосія, бо назва Украіна дэскрэдытавала сябе, — паведаміў журналістам кіраўнік ДНР.
Захарчанка таксама прапаноўвае абвесціць сталіцай Маларосіі Данецк, а Кіеў пакінуць гісторыка-культурным цэнтрам без статуса сталіцы.
Дзяржаўным сцягам Маларосіі абвяшчаецца сцяг Багдана Хмяльніцкага... Мы сыходзім з таго, што ДНР і ЛНР застаюцца адзінымі тэрыторыямі Украіны, не ўлічваючы Крыма, на якіх захавалася законная ўлада, — дадаў ён.
Захарчанка мае і іншыя цікавыя ідэі. Напрыклад, увесці на тэрыторыі «новай дзяржавы» надзвычайны стан на тры гады, забараніць дзейнасць усіх палітычных партый, правесці раследванне «злачынстваў у Адэсе, на Майдане і на Данбасе». Толькі такі крок, на ягоную думку, зможа спыніць вайну.
Паводле INTERFAX.RU