Вынікі другога “супераўторка” ў ЗША: Марка Рубіа зняўся з выбараў, Трамп і Клінтан умацавалі пазіцыі

У ЗША прайшлі папярэднія партыйныя выбары ў пяці буйных штатах — Фларыдзе, Агаё, Іліноісе, Паўночнай Караліне і Місуры. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп не здолеў перамагчы ва ўсіх штатах, але пазбавіўся ад аднаго з канкурэнтаў.



vybary5.jpg

Марка Рубіа меў спадзевы на перамогу ў родным для яго штаце Флорыда, але не здолеўшы дамагчыся чаканага выніка ён афіцыйна зняўся з прэзідэнцкай гонкі. Трамп у сваю чаргу ўпэўнена перамог у Фларыдзе, а таксама Ілінойсе ды Паўночнай Караліне. Сур’ёзнай паразай для яго стала перамога ў штаце Агаё мясцовага губернатара Джона Кейсіка.

Менавіта праз гэтую акалічнасць Трамп не можа абвясціць сябе кандыдатам ад сваёй партыі. Тым не меньш ён мае за сваімі плячыма падтрымку ў большасці штатаў ЗША ў параўнанні са сваім галоўным канкурэнтам і наўрадці штосьці перашкодзіць яму стаць афіцыйным кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ад сваёй партыі. Нацыянальная канвенцыя ў рэспубліканцаў адбудзецца ў ліпені.

vybary3.jpg

Галоўны кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан істотна ўмацавала свае пазіцыі. Яна здолела перамагчы ў ключавых штатах —Флорыдзе, Агаё, Ілінойсе ды Паўночнай Караліне. Толькі ў штаце Місуры, дзе падлічаныя яшчэ не ўсе галасы, яе амаль дагнаў ейны супернік Берні Сандэрс (расклад на дадзены момант амаль 50 на 50 з лёгкай перавагай Клінтан).

vybary2.jpg

Паводле New York Times