З музею ў Вроцлаве зніклі рэдкія паштовыя маркі
З Музею пошты і тэлекамунікацыі, які знаходзіцца ў горадзе Вроцлаў (Заходняя Польшчы), зніклі рэдкія паштовыя маркі. Падчас праверкі аказалася, што замест арыгіналаў там знаходзяцца падробкі.

Спецыялісты ацэньваюць цану марак на 1 мільён злотых (больш за 230 тысяч долараў).
Маркі захоўваліся ў фондах музея ў каробцы. Падчас праверкі аказалася, што замест арыгіналаў знаходзяцца падробкі. Хто і як падмяніў цэнныя рэчы — расследуе паліцыя.
Скрадзеныя маркі былі надрукаваныя ў Нямеччыне падчас Першай сусветнай вайны. Гэта надзвычай рэдкія экземпляры: у свеце засталося ўсяго каля 300 штук. З вроцлаўскага музея знік ажно цэлы аркуш марак: гэта значыць 100 штук.
www.radyjo.net