У Польшчы абвешчаны ўсеагульны жаночы страйк

У Польшчы 3 кастрычніка абвешчаны "Чорны панядзелак". Польскія жанчыны намераныя правесці ў гэты дзень усеагульны страйк. Яны плануюць не толькі не выходзіць на працу, але і не выконваць хатнія абавязкі.

polska_0310.jpg


Жаночы пратэст звязаны з новым законам, які ў першым чытанні ўжо ўхваліў Сейм Польшчы. Згодна з ім, у краіне можа быць уведзеная поўная забарона на аборты. А кожны, хто спрычыніцца да смерці зачатага дзіцяці, падпадзе пад крымінальную адказнасць. Такая адказнасць закране і маці, якая зробіць аборт.
Акцыю падтрымалі не толькі жанчыны, але і шмат мужчынаў. У шмат якіх гарадах Польшчы сёння адбудуцца дэманстрацыі. Таксама плануюцца шэраг хэпэнінгаў, пленэрных трэнінгаў, супольнае гатаванне і чытанне кніг.
euroradio.fm