З Крыма ў Кіеў выехалі аўтобусы з ваеннымі, а каля Вярхоўнай рады мітынгуюць прыхільнікі Партыі рэгіёнаў
Калону аўтобусаў з вайскоўцамі, якія рухаліся ў бок Кіева, зарэгістравалі вадзіцелі на свае відэарэгістратары на крымскай аўтатрасе. Па дарозе рухаюцца дзясяткі аўтобусаў.
Адначасова, у камандаванні ўнутраных войскаў інфармацыю аб тым, што ў аўтобусах ваенныя пацвердзілі. Далей цытата: «у сталіцу накіравалі дадатковыя сілы для ўдзелу ў ахове грамадскага парадку ў тым ліку і пры правядзенні масавых мерапрыемстваў».
Мікалай Балан, начальнік упраўлення крымскага тэрытарыяльнага камандавання ВВУ: «У нас былі тры падраздзяленні крымскага тэрытарыяльнага камандавання. Гэта ад атрада спецыяльнага прызначэння, ад вайсковай часткі, якая дыслакуецца ў горадзе Сімферопалі і ад вайсковай часткі, што дыслакуецца ў пасёлку Краснакаменка — гэта Феадасійскі раён. выехала 18 адзінак тэхнікі, гэта уключаючы і перавозку асабістага складу, гэта і уключаючы матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, якое неабходна быць пры ваеннаслужачым».
А тым часам каля Вярхоўнай Рады пачаўся мітынг прыхільнікаў Партыі рэгіёнаў. Каля 3 тысяч чалавек прыехалі з розных рэгіёнаў Украіны падтрымаць палітыку дзеючага прэзідэнта Віктара Януковіча. Яны ўпэўненыя, што цяперашняя апазіцыя і яе прыхільнікі з Еўрамайдану расколваюць краіну і спрабуюць шляхам дзяржаўнага перавароту захапіць уладу.
Прыхільніца ПР: «Вы проста ворагі сёння! Нам. Я не правы? 5-й канал — фашысцкі канал! 5-й канал трэба зачыняць. А я за Януковіча, за Віктара Фёдаравіча».
Прыхільнік ПР: «Я нагадваю, што я студэнт, мне патрэбныя грошы проста».
Журналіст: «Чаму вы тут? »
Прыхільнік ПР: «Без каментароў».
Прыхільнік ПР: «Гэта не акцыя пратэсту, гэта акцыя падтрымкі супраць сіл апазіцыі. Усе рашэнні Павінны прымацца законным метадамі, метадам перамоваў».
Паводле 5.ua