Забойчая ініцыяцыя ў ПАР

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы пасля традыцыйнай цырымоніі пасвячэння ў мужчыны памерлі 26 хлопчыкаў.



6a00d8341c01ba53ef00e551f2c29f8833_800wi.jpg

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы пасля традыцыйнай цырымоніі ініцыяцыі памерлі 26 хлопчыкаў, яшчэ 104 шпіталізаваныя з-за абязводжвання, гангрэны, інфікавання пасля абразання і іншых траўмаў.

Сем чалавек ужо арыштаваныя за ўтрыманне нелегальных школ ініцыяцыі. Міністэрства краіны па справах традыцыйных абшчын заявіла, што неабходна пакласці канец гэтай практыцы.

Падобныя заявы рабіліся і ў мінулым годзе, калі стала вядома пра гібель 27 хлопчыкаў. Тады скончыць з «недапушчальным звычаем» абяцаў асабіста прэзідэнт Джэйкаб Зума.

Цырымоніі ініцыяцыі ў Паўднёвай Афрыцы, як правіла, доўжацца тры тыдні. У іх удзельнічаюць дзясяткі тысяч хлопчыкаў. Акрамя абразання яны ўключаюць тэсты на выжыванне, у прыватнасці выпрабаванне холадам.

Як паведамляе паліцыя, большасць смяротных выпадкаў адбываецца ў афіцыйных месцах прысвячэння, дзе, па правілах, павінны знаходзіцца лекары, гатовыя прыйсці на дапамогу хлопчыкам.

www.radyjo.net