Забойцам дэпутата ў Брытаніі аказаўся сын экс-дарадцы прэм'ера Самалі

Дэпутата брытанскага парламента ад кіруючай кансерватыўнай партыі Дэвіда Эмеса зарэзаў сын былога высокапастаўленага афрыканскага чыноўніка. Пра гэта паведамляе брытанская газета «The Times».

865fbab9d7f5841f784b39d685d66503.jpg


Харбі Алі Куланэ, экс-дарадца прэм'ер-міністра Самалі, распавёў выданню, што яго 25-гадовы сын цяпер знаходзіцца пад вартай. Сам бацька шакаваны і зусім не чакаў падобнага ад свайго сына.
Паводле даных крыніц газеты, Алі Харбі Алі раней падазраваўся ў радыкальных поглядах, а перад тым, як забіць Эмеса, быў накіраваны на спецыяльную праграму дэрадыкалізацыі. Следства лічыць, што ён дзейнічаў самастойна.
Напад на Эмеса адбыўся ў горадзе Лі-он-Сі на паўднёвым усходзе графства Эсэкс падчас сустрэчы палітыка з грамадзянамі ў царкве. Зламыснік некалькі разоў ударыў яго нажом. Эмесу аказалі першую дапамогу, аднак пасля ён памёр ад атрыманых траўм.