Заява прэзідэнта ЗША па Украіне

У апошнія дні Злучаныя Штаты рэагавалі на падзеі па меры іх развіцця ва Украіне. На працягу ўсяго гэтага крызісу нашая пазіцыя грунтавалася на адным фундаментальным прынцыпе: украінскі народ заслугоўвае магчымасць вызначаць сваю будучыню.



obama_on_ukraine.jpg

 Разам з нашымі еўрапейскімі саюзнікамі мы настойліва заклікалі да спынення гвалту і стабілізацыі, фармавання ўраду на шырокай аснове і выбараў вясной гэтага года.
Я таксама размаўляў некалькі дзён таму з прэзідэнтам Пуціным, і мая адміністрацыя была ў пастаянных зносінах з расійскімі чыноўнікамі, і мы далі зразумець, што яны могуць далучыцца да намаганняў міжнароднай супольнасці, каб падтрымаць стабільнасць і поспех аб'яднанай Украіны, што адпавядае не не толькі інтарэсам народа Украіны і міжнароднай супольнасці, але і Расіі.
Тым не менш, мы цяпер глыбока занепакоены паведамленнямі аб рухах войскаў Расійскай Федэрацыі ўнутры Украіны. Расія мае гістарычную сувязь з Украінай, культурныя і эканамічныя сувязі, а таксама ваенныя аб'екты ў Крыме, але любое парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны будзе глыбока дэстабілізуючым, што не ў інтарэсах Украіны, Расіі і Еўропы.
Гэта будзе азначаць глыбокае ўмяшанне ў справы, якія павінны быць вызначаны украінскім народам. Было б відавочным парушэннем абавязацельстваў Расіі паважаць незалежнасць і суверэнітэт і межы Украіны, і міжнародных законаў. І ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як свет прыйшоў у Расію на Алімпійскія гульні, яна можа заслужыць асуджэнне народаў усяго свету. ЗША разам з міжнароднай супольнасцю будуць настойваць на тым, што любое ваеннае ўмяшанне ва Украіне будзе мець для Расіі свой кошт. 
Падзеі апошніх некалькіх месяцаў нагадваюць нам пра тое, як цяжка будаваць дэмакратыю ў краіне з глыбокімі рознагалоссямі. Але ўкраінскі народ таксама нагадаў нам, што людзі маюць універсальнае права вызначаць сваю ўласную будучыню.
У гэты момант сітуацыя застаецца вельмі зменлівай. Віцэ-прэзідэнт Байдэн толькі што размаўляў з прэм'ер-міністрам Украіны, каб запэўніць яго, што ў гэты цяжкі момант Злучаныя Штаты падтрымліваюць намаганні яго ўрада і выступаюць за суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і дэмакратычную будучыню Украіны. Я таксама ўхваляю стрыманасць ўкраінскага ўрада і яго прыхільнасць выкананню сваіх міжнародных абавязацельстваў.
Мы будзем працягваць цесна супрацоўнічаць з нашымі еўрапейскімі саюзнікамі. Мы будзем працягваць мець зносіны напрамую з расійскім урадам. І мы будзем працягваць трымаць журналістаў і амерыканскі народ у курсе развіцця падзей.
whitehouse.gov