Закон аб амністыі дасць сепаратыстам Украіны 3 дні на раззбраенне
Украінскі ўрад зарэгістравала ў Вярхоўнай Радзе праект закона аб амністыі сепаратыстаў. Дакумент, які прадугледжвае вызваленне ад адказнасці ўдзельнікаў масавых акцый, якія адбыліся пасля 22-га лютага, ужо размешчаны на сайце парламента, — паведамляе "5 канал".
Дзеянне зарэгістраванага закона распаўсюджваецца на ўдзельнікаў згаданых акцый пры ўмове, калі яны не здзейснілі новых злачынстваў і добраахвотна спынілі супрацьпраўныя дзеянні.
Дакумент прадугледжвае, што на працягу трох дзён з дня ўступлення закона ў сілу сепаратысты павінны здаць зброю і захопленую тэхніку і вызваліць усе незаконна занятыя будынкі і вуліцы.
Паведаміць аб выкананні гэтых умоў мае Генеральная пракуратура. Калі гэтага не адбудзецца — на чацвёрты дзень закон страціць сваю сілу.