Баявікі рыхтуюць крывавыя правакацыі ў Краматорску
Экстрэмісты на Данбасе рыхтуюцца да здзяйснення новых правакацый, накіраваных на далейшую дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, перадае Цензор.НЕТ.
Сепаратысты ўСлавянску. Фота www.unian.net
"У прыватнасці, у Краматорску экстрэмісты абвясцілі "усеагульную мабілізацыю" мясцовага насельніцтва на падставе таго, што нібыта рыхтуецца прыбыццё ў горад калоны аўтобусаў з
прадстаўнікамі "Правага сектара", — распавёў Тымчук.
"У цяперашні час па Краматорску курсіруе аўтамабіль з гукаўзмацняльнікам, праз які гараджан заклікаюць мабілізавацца і "даць адпор надыходзячым бандэраўцамі", —
паведаміў ён.
Акрамя таго, журналіст адзначыў,
што ў Славянску рыхтуюцца да адбыцця ў Краматорск атрады баявікоў для "узмацнення" мясцовых сепаратыстаў.
"Не
выключаюцца новыя дыверсіі з ахвярамі сярод мясцовага насельніцтва, учыненыя сепаратыстамі са спробай выдаць іх за акцыі "Правага сектара", — заявіў Тымчук.