Баявікі захапілі гараддзел міліцыі Краматорска
У Краматорску людзі ў камуфляжнай вопратцы, узброеныя аўтаматамі, зноў захапілі гарадскі аддзел міліцыі. Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на мясцовы сайт kramatorsk.info. .

Начальнік міліцыі Краматорска Віталь Калупай. Фота kramatorsk.info
Начальніка гараддзела Віталя Калупая павезлі ў невядомым кірунку. Байцы, якія захапілі будынак гараддзела міліцыі, патрабуюць выдаць ім зброю. Паводзяць сябе нахабна і бесцырымонна.