МУС: Баявікі патрабуюць зброю ў абмен на жыццё захопленага ў палон начальніка міліцыі Краматорска
Захопнікі патрабуюць ў абмен на жыццё і здароўе начальніка гарадскога ўпраўлення міліцыі горада Краматорск Данецкай вобласці Віталя Калупая перадаць ім табельную зброю падраздзялення МУС. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны, перадае Цензор.НЕТ са спасылкай на zn.ua.
"Учора невядомымі ўзброенымі людзьмі пад камандаваннем грамадзяніна РФ Ігара Стралкова быў захоплены ў закладнікі начальнік гарадскога ўпраўлення міліцыі горада Краматорск Данецкай вобласці
палкоўнік міліцыі Віталь Калупай. Захопнікі прапанавалі ў абмен на жыццё і здароўе начальніка міліцыі перадаць ім табельную зброю падраздзялення МУС", — гаворыцца ў
паведамленні.
Кіраўніцтва МУС разглядае гэты
факт як відавочнае парушэнне Жэнеўскіх пагадненняў.