Замежная прэса пра Беларусь

Аднак зразумела, што сапраўдная мэта новай ініцыятывы Еўрасаюза (“Усходняе партнёрства) — фармаванне санітарнага кардону па перыметры мяжы Расіі. Іншымі словамі, ЕС пашырае сваю жыццёвую прастору за кошт расійскай. Адно з ключавых пытанняў — ці прамяняюць Беларусь ці Арменія выгоды, якія маюць ад супрацоўніцтва з Расіяй, на еўрасаюзнага жорава ў небе. Наўрад ці Аляксандр Лукашэнка пагодзіцца на дэіндустрыялізацыю рэспублікі, махнуўшы рукой на скачок адмоўнага знешнегандлёвага сальда, і атрымае задавальненне ад навалы іскаў у Еўрапейскі суд.

Аднак зразумела, што сапраўдная мэта новай ініцыятывы Еўрасаюза (“Усходняе партнёрства) — фармаванне санітарнага кардону па перыметры мяжы Расіі. Іншымі словамі, ЕС пашырае сваю жыццёвую прастору за кошт расійскай. Адно з ключавых пытанняў — ці прамяняюць Беларусь ці Арменія выгоды, якія маюць ад супрацоўніцтва з Расіяй, на еўрасаюзнага жорава ў небе. Наўрад ці Аляксандр Лукашэнка пагодзіцца на дэіндустрыялізацыю рэспублікі, махнуўшы рукой на скачок адмоўнага знешнегандлёвага сальда, і атрымае задавальненне ад навалы іскаў у Еўрапейскі суд. Акрамя таго, прывядзенне нацыянальнага заканадаўства да нормаў ЕС (у тым ліку і практыкі ўжывання законаў) — задача з шэрагу подзвігаў Геракла. Па сутнасці, гэта значыць разбурэнне ўсёй беларускай сістэмы.
Вести.com (Расія)
 
Пасля газавай вайны Лукашэнка і Юшчанка сустрэліся і дамовіліся наконт шэрагу агульных праектаў. Адзін з іх тычыўся транспарціроўкі азербайджанскай нафты ў абыход Расіі праз Украіну і Беларусь. Паказальна, што Масква паспяшалася пакараць Мінск за інтарэс да Каспійскай нафты, адмовіўшы ў вялікім рублёвым крэдыце. У Маскве, здаецца, палічылі, што Мінск праводзіць дастаткова нелаяльную палітыку, каб разлічваць на субсідыі. А гэта не пакідае сумневаў, што энергетычная галіна робіцца для Масквы асноўнай. І якраз тут трэба чакаць асноўных падзей, калі інтарэс да Каспійскай нафты пачне трактавацца Масквой амаль як дэмантаж Бронзавага салдата ў Таліне.
“Эхо (Азербайджан).
Раней панавала версія, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у праграме саміта выключна на экспертным узроўні. Аднак прэзідэнт Лукашэнка пайшоў на невялікую лібералізацыю рэжыму, і ў кастрычніку мінулага года ЕС адмяніла забарону на ўезд беларускіх чыноўнікаў. Не выключаны прыезд у Прагу і прэзідэнта Беларусі, які робіць паслядоўныя крокі збліжэння з Еўропай. Каго на саміце дакладна не будзе, дык гэта Расія.
Gazeta.ru (Расія)


Не чакае ніякіх кардынальных рашэнняў ад пасяджэння дзяржсавету Саюзнай дзяржавы прадстаўнік фракцыі КПРФ Алег Кулікоў. Парламентарый кажа, што ў цяперашніх эканамічных умовах перспектывы стварэння Саюзу Беларусі і Расіі вельмі маленькія, паколькі прайшлі часы, калі быў як нармальны бюджэт, так і больш спакойная сітуацыя. “Ва ўмовах крызісу, калі мы не здольныя выконваць усе эканамічныя пажаданні Беларусі, і яна мае пазычаць грошы ў Міжнароднага валютнага фонду, назіраецца пахаладанне ў расійска-беларускіх адносінах.
REGIONS.RU (Расія)


Рыторыка Лукашэнкі выразна антыамерыканская, аднак, як і ў выпадку з Арменіяй, ад геаграфіі не збегчы. Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў Еўропе, таму цалкам ісці на разрыў з Захадам Лукашэнка не можа. Другі аспект — унутраная палітыка і бізнес. Любая саступка Мінска Маскве ўспрымаецца камандай Лукашэнкі вельмі балюча: ці не стане гэта пачаткам актыўнай інтэрвенцыі расійскага бізнесу ў беларускую гаспадарку (гэта ў Мінску разглядаюць таксама як пагрозу асабістай уладзе Бацькі).
“Частный корреспондент (Расія)