Замежныя СМІ пра Беларусь: 10-16 снежня
Эксперты згодныя з уладамі, што ў бліжэйшай перспектыве расійская падтрымка дапаможа прыпыніць негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. Аднак у стратэгічным плане гэта хутчэй зло, чым пазітыў, — лічаць яны. Расійская дапамога адсоўвае на нявызначаны тэрмін рынкавыя рэформы ў Беларусі і ўмацоўвае цяперашнюю эканамічную мадэль. Атрымаўшы расійскую дапамогу, з рынкавымі зменамі можна і пачакаць.
Эксперты згодныя з уладамі, што ў бліжэйшай перспектыве расійская падтрымка дапаможа прыпыніць негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. Аднак у стратэгічным плане гэта хутчэй зло, чым пазітыў,
— лічаць яны. Расійская дапамога адсоўвае на нявызначаны тэрмін рынкавыя рэформы ў Беларусі і ўмацоўвае цяперашнюю эканамічную мадэль. Атрымаўшы расійскую дапамогу, з рынкавымі зменамі можна
і пачакаць. Больш таго, шматлікія беларускія эксперты ўпэўненыя ў тым, што Расіі патрэбна менавіта слабая Беларусь, у якой спачатку можна купіць усё, а потым далучыць яе да Расіі, што, як заяўляў
раней прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, было б “пажадана. “Гэта траянскі конь, які здольны не толькі пазбавіць Беларусь незалежнасці, але і Лукашэнку
ўлады, — лічаць эксперты.
“Независимая газета (Расія)
У Беларусі шматлікія эксперты лічаць, што канчатковая мэта Расіі — далучыць іх краіну да сябе. Аднак у што абыдуцца Расіі яе амбіцыі? Досвед Еўрасаюза, дзе багацейшыя краіны —
Германія і Францыя — фінансуюць грэчаскіх і італьянскіх банкрутаў, паказвае, у што можа выліцца падобнае аб’яднанне. Таму нават пасля стварэння Еўразійскага саюза Расія наўрад ці
стане матчынай структурай для Беларусі. Гэта значыць, што, валодаючы Беларуссю дэ-факта, Расія пакіне яе дэ-юрэ незалежнай і палітычна, і эканамічна. Прынамсі, каб не субсідаваць яе эканоміку сабе ў
шкоду.
“Фокус (Украіна)
Арышт міліцэйскага кіраўніка супаў па часе з чысткай у шэрагах беларускіх прадпрымальнікаў, распачатай з арыштам галоўнага фінансіста Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шаўцова і наступнымі ўцёкамі з
краіны іншага вядомага прадпрымальніка Уладзіміра Пефціева. Паколькі само функцыянаванне беларускай улады акружана завесай сакрэтнасці, цалкам параўнальнай з таямніцамі савецкага двара ці
паўночна-карэйскага палітбюро, назіральнікам застаецца толькі меркаваць пра чыннікі такіх сур’ёзных змен. Але арышты і знікненні — зусім не сведчанні ўпэўненасці ўлады ў сабе. Усё
гэта сведчыць пра тое, што развіваецца паранойя чалавека, для якога ўтрыманне ўлады стала самамэтай і які страшыцца любых, нават самых малаважных змен у сваім становішчы, лічачы, што першая ж
саступка ўласнаму насельніцтву прывядзе яго на эшафот. У такой сітуацыі ворагамі Лукашэнкі становяцца ўсе — суграмадзяне, удзельнікі акцый пратэсту, уласныя «кашалькі»,
сілавікі, расійскія кіраўнікі, еўрапейцы, ну, словам — усе-ўсе-ўсе.
“Политком.ру (Расія)
Продаж Маскве Белтрансгаза паскорыць васалізацыю Беларусі, якая ўсё глыбей валіцца ў кішэню расійскіх фірмаў і банкаў. “Рускія за 50 працэнтаў Белтрансгаза пагадзіліся на ўсе нашы
ўмовы, — пахваліўся ў мінулую пятніцу Лукашэнка. Аднак расійскія каментатары бачаць гэта крыху інакш. «Газпрам Усяе Русі Вялікай і Белай» — так іранічна
пракаментавала дамову роднага канцэрна расійскае прэс-агенцтва “Фінмаркет. І падкрэсліла: гэта першы поспех стратэгіі Газпрама, які на працягу гадоў імкнецца «мець ролю
міністэрства газавай прамысловасці СССР». 20-я ўгодкі распаду Савецкага Саюза Газпрам адзначыў сімвалічна — пераадольваючы вынікі рашэнняў, якія былі прынятыя ў Белавежскай
пушчы.
“Gazeta Wyborcza (Польшча)