Замежныя СМІ пра Беларусь: 12 - 18 чэрвеня
Аднак, па вялікаму рахунку, усе гэтыя кандыдаты не збіраюцца гуляць у гульню пад назвай «галасаванне». У Беларусі сапраўды не важна, як галасуюць выбаршчыкі, важней, як палічаць
іх галасы. Таму ўсе чакаюць не разумнага ці арыстакратычнага кандыдата — суперніка Лукашэнкі. Патрэбен чалавек, які ў крытычны момант здолее павесці за сабой людзей на вуліцу, каб даказаць,
што час Аляксандра Лукашэнкі прайшоў.
«Взгляд» (Расія)
Аднак, па вялікаму рахунку, усе гэтыя кандыдаты не збіраюцца гуляць у гульню пад назвай «галасаванне». У Беларусі сапраўды не важна, як галасуюць выбаршчыкі, важней, як палічаць
іх галасы. Таму ўсе чакаюць не разумнага ці арыстакратычнага кандыдата — суперніка Лукашэнкі. Патрэбен чалавек, які ў крытычны момант здолее павесці за сабой людзей на вуліцу, каб даказаць,
што час Аляксандра Лукашэнкі прайшоў.
«Взгляд» (Расія)
Па яго (Аляксандра Сурыкава) словах, у рамках Саюзнай дзяржавы дзейнічаюць мытныя дамоўленасці, аднак калі Беларусь не падпіша дакументы па Мытным саюзе, то прыярытэтам Расіі стануць двухбаковыя
дамовы, падпісаныя з Казахстанам. «Масква ў Мытным саюзе не можа ўшчамляць інтарэсы Астаны, і гэта сітуацыя пагражае мытнаму складніку Саюза Беларусі і Расіі», — падкрэсліў
пасол. Тэзіс, выказаны Сурыкавым, мае прынцыповую навізну. Ён фактычна спісвае з рахункаў Саюзную дзяржаву, бо няма ніякай прававой базы, якая значыла б, што Саюзная дзяржава ў пэўных момантах мае
прыярытэт у параўнанні з нейкімі іншымі дамоўленасцямі.
«Независимая газета» (Расія)
Лукашэнка не зможа доўга трымаць Бакіева ў сябе. Не так даўно прэзідэнт Беларусі заявіў, што Бакіеў хоча паехаць у Кыргызстан, абвясціць рэферэндум і скласці з сябе паўнамоцтвы. Гэта ўжо першыя
сігналы пра тое, што Лукашэнка не будзе яго трымаць доўга, і, хутчэй за ўсё, Бакіеў будзе арыштаваны.
«Vesti» (Азербайджан)
Вельмі дарэчы прыйшлася б цесная, аж да стварэння рэгіянальнага інтэграцыйнага саюза, кааперацыя Украіны і Беларусі. Гэта дапамагло б як узмацніць статус нашых краін, так і даць дадатковыя козыры на
перамовах з мацнейшай Расіяй. Залежнасць ад энерганосьбітаў нас з Беларуссю адназначна аб’ядноўвае. Шкада толькі, час сыходзіць. Беларусь афіцыйна абвясціла, што з 1 ліпеня далучаецца да
Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам.
«Рабочая газета» (Украіна)
Беларусь — добры рэгіянальны праект. Варта адзначыць, што ў беларусаў у кароткія тэрміны «паставілі» нацыянальную самасвядомасць, а беларуская нацыя ў цэлым зараз
павярнулася да Еўропы. Як і сам Бацька, дарэчы: заўважце, яго завуць апошнім дыктатарам Еўропы. Так, дыктатарам, але без азіятчыны. Як Франка, да прыкладу, ці Мусаліні.
«Свободная пресса» (Расія)
Трэба сказаць, што праблемы на беларускага лідэра ў апошні час зваліліся з усіх бакоў. Да санкцый ЗША дадалася яшчэ і крымінальная справа. У Аўстрыі пачалі расследаваць справу, звязаную з адпачынкам
кіраўніка Беларусі ў Альпах у 2002 годзе. Аўстрыйскі НАК тады аплаціў выдаткі на знаходжанне Бацькі з сям’ёй на горналыжным курорце ў памеры 200 тысяч еўра, а паездка адбылася, нягледзячы на
забарону ўезду Лукашэнкі ў Еўропу. Кажуць, што Лукашэнка заплаціў аўстрыйцам за гэты «ваяж у Еўропу» некалькімі беларускімі заводамі. Самому Бацьку, зразумела, нічога не пагражае. А
вось яго спонсарам можа быць кепска.
«Московский комсомолец» (Расія)