Жан-Клод Юнкер прыгразіў Венгрыі выключэннем з ЕС

Прэзідэнт Еўракамісіі прыгразіў Венгрыі выключэннем з Еўрасаюза ў тым выпадку, калі прэм'ер-міністр Віктар Орбан усё-ткі ўхваліць увядзенне смяротнага пакарання.



jean_claude_juncker.jpg

Пра гэта Жан-Клод Юнкер заявіў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Süddeutsche Zeitung.
Па словах кіраўніка Еўрапейскай камісіі, увядзенне смяротнага пакарання ў Венгрыі можа стаць "падставай для разводу" з ЕС.
У той жа час Жан-Клод Юнкер перасцярог Еўрасаюз ад выхаду Грэцыі з еўразоны. Паводле яго слоў, выключэнне Грэцыі з еўразоны можа прывесці да зніжэння ўзроўню даверу замежных інвестараў да Еўропы. Кіраўнік Еўракамісіі заклікаў МВФ працягваць удзел у намаганнях па выратаванні эканомікі Грэцыі.
У канцы красавіка кіраўнік урада Венгрыі Віктар Орбан выступіў з прапановай пачаць дыскусію з партнёрамі па Еўрасаюзе аб магчымасці аднаўлення смяротнага пакарання.
Бі-Бі-Сі