Жанчына абраная галавой Шведскай лютэранскай царквы

Упершыню ў гісторыі кіраўніком Шведскай лютэранскай царквы абрана жанчына. На гэту пасаду, большасцю галасоў, была абрана біскуп лундскай епархіі Ант’е Якэлен.



woman.jpg

Ант’е Якэлен набрала 174 галасы царкоўных выбаршчыкаў, што склала 56%. На другім месцы апынуўся біскуп Рагнар Персеніус са 103 галасамі і 33%.
Ант’е Якэлен заявіла пасьля абвяшчэння вынікаў выбараў, што нічога дзіўнага ў выбары жанчыны на пасаду кіраўніка Шведскай царквы не бачыць: «У нас жанчыны — святары ўжо 50 гадоў».
radyjo.net