Заснавальнік bitcoin.com прадаў усе свае біткойны
Біткойн, хоць і здаецца перспектыўным, ніколі не стане паўнавартаснай гандлёвай валютай, лічыць сузаснавальнік пляцоўкі Bitcoin.com Эміль Ольдэнбург.
Ольденбург прадаў усе свае біткойны і лічыць, што іншыя будуць рабіць тое ж самае, калі яны зразумеюць, наколькі няўстойлівым з'яўляецца гэты рынак, паведамляе Business Insider.
"Магу сказаць, што ўкладанні ў біткойны — найбольш экстрэмальныя інвестыцыі, якія вы толькі можаце зрабіць. Людзі пачнуць выходзіць з біткойну, як толькі зразумеюць, як працуе гэтая крыптавалюта", — заявіў Ольдэнбург.
Галоўнымі з недахопаў біткойну шведскі эксперт называе высокія камісіі, а таксама зніжэнне хуткасці пераводаў.
Па словах Ольдэнбурга, прапускная здольнасць сеткі абмежаваная "памерам блока" — памяці, якая захоўвае запісы транзакцый, што робіць гэтую крыптавалюту неліквіднай, а ўкладанні ў яе занадта рызыкоўнымі.
Ольдэнбург лічыць, што больш перспектыў, чым біткойн, мае іншая крыптавалюта — Bitcoin Cash, які цяпер актыўна прасоўваецца кампаніяй bitcoin.com.
Як піша выданне, камісія за транзакцыі ў біткойны падвойваецца прыкладна чатыры разы на год. Але для пацверджання адной толькі аперацыі патрабуецца каля 4,5 гадзіны.
Кампанія bitcoin.com кіруе адным з найбуйнейшых сайтаў аб біткойне, даючы інструменты для інвестыцый у гэту крыптавалюту.
Паводле www.epravda.com.ua