Заўтра ў многіх краінах пройдзе «Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю»

Заўтра беларусы свету ў многіх краінах Еўропы, Азіі, Амерыкі і Расіі ладзяць «Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю», паведамляе «Наша Ніва».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Акцыі прымеркаваныя да 29 траўня, бо ў гэты дзень год таму супрацоўнікі МУС затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Ëн застаецца за кратамі. Аднак так выйшла, што глабальны пікет будзе прысвечаны і блогеру Раману Пратасевічу, і памяці Вітольда Ашурка, смерць якога ў турме ўзрушыла і агаломшыла.
Беларуская дыяспара за апошні год стала сілай, якая ўплывае на рашэнні многіх урадаў і фарміруе грамадскую думку. Акрамя таго, беларусы свету сабралі шматмільённыя фонды для падтрымкі інфармацыйных і культурных праектаў. У гэтым сэнсе словы Ашурка «Ці могуць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць! Калі яны беларусы» сталі квінтэсэнцыяй апошняга года.