Зборную Расіі канчаткова адхілілі ад Паралімпійскіх гульняў–2018
Асобныя расійскія спартоўцы змогуць выступаць на гульнях у 2018 годзе пад нейтральным сцягам, паведаміў Міжнародны паралімпійскі камітэт.
29 студзеня Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) падоўжыў адхіленне Паралімпійскага камітэта Расіі, што пазбаўляе зборную Расіі магчымасці выступіць на спаборніцтвах у Пхенчхане ў 2018 годзе. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт камітэта.
У МПК адзначылі, што Расія дасягнула прагрэсу ў паляпшэнні антыдопінгавай дзейнасці. У сувязі з гэтым асобныя спартоўцы з Расіі змогуць выступаць у пяці відах спорту са статусам "нейтральны паралімпійскі спартсмен".
У 2016 годзе незалежная камісія ВАДА пад кіраўніцтвам канадскага прафесара Рычарда Макларэна апублікавала расследаванне, апісаўшы падрабязнасці дзяржаўнай падтрымкі допінгу ў Расіі. Матэрыялы камісіі тычыліся як алімпійскага, так і паралімпійскага спорту ў РФ. У чэрвені 2016 года МПК адхіліў Паралімпійскі камітэт Расіі.
18 снежня 2017 года старшы трэнер паралімпійскай зборнай РФ па лыжных гонках і біятлоне Ірына Громава заявіла, што расійскім паралімпійцам забаранілі выкарыстоўваць нацыянальныя колеры і казаць, што яны з Расіі, нават у сацсетках.
19 снежня выканкам МПК пакінуў у сіле адхіленне Паралімпійскага камітэта РФ. Нагадаем, XII Паралімпійскія зімовыя гульні пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхенчхане з 9 па 18 сакавіка 2018 года.