Здольнасці да матэматыкі аднолькавыя ў хлопчыкаў і дзяўчынак, сцвярджаюць навукоўцы
Дзяўчынкі і хлопчыкі не маюць адрозненняў у функцыях мозгу і матэматычных здольнасцях, паведамляюць навукоўцы, якія выкарыстоўвалі візуалізацыю для аналізу развіцця мозгу дзяцей.

Даследаванне развянчала распаўсюджаны міф пра тое, што жанчыны нібыта менш схільныя для працы ў галінах навукі, тэхнікі, інжынерыі і матэматыкі праз біялагічны дэфіцыт матэматычных здольнасцяў.
«Мы бачым, што мозг дзяцей функцыянуе аднолькава, незалежна ад іх полу, таму, спадзяюся, мы зможам змяніць чаканні таго, чаго дзеці могуць дасягнуць у матэматыцы», — сказала старэйшы аўтар працы Джэсіка Кантлан, прафесар нейрабіялогіі развіцця ва Універсітэце Карнегі-Мелана ў Пітсбургу.
Кантлан і яе каманда выкарыстоўвалі функцыянальную МРТ для ацэнкі мазгавой актыўнасці ў 55 дзяўчынак і 49 хлопчыкаў, калі дзеці глядзелі навучальнае відэа, якое ахоплівае асноўныя матэматычныя навыкі, такія як падлік і складанне.
Не было адрозненняў у развіцці мозгу ў дзяўчынак і хлопчыкаў, а таксама адрозненняў у тым, як яны апрацоўвалі заданні або ўзровень іх уцягнутасці пры праглядзе відэа.
Даследнікі таксама параўналі вынікі тэсту ранніх матэматычных здольнасцяў — стандартызаванага тэсту для дзяцей ад 3 да 8 гадоў, з 97 удзельнікаў (50 дзяўчынак), каб вымераць узровень развіцця матэматычных здольнасцяў. Яны выявілі, што схільнасць да вывучэння і засваення матэматыкі ў дзяцей былі аднолькавымі.
Імаверна, асноўную ролю ва уяўленні аб тым, што матэматыка не для дзяўчынак, іграе ў асноўным соцыум.
nina.nn.by