Землятрусы на Філіпінах: загінулі 11 чалавек

На Філіпінах адбыўся другі землятрус за апошнія два дні. На выспе Самар у выніку землятрусу днём раней загінулі 11 чалавек.

Пасля землятрусу ў Маніле

Пасля землятрусу ў Маніле

Эпіцэнтр падземных штуршкоў магнітудай 6,6, зафіксаваных у аўторак, 23 красавіка, знаходзіўся ў цэнтральнай частцы архіпелага на востраве Самар у 76 км на паўночны ўсход ад горада Таклабан.
Між тым колькасць ахвяраў у выніку землятрусу, які адбыўся напярэдадні, вырасла да 11. Большасць гэтых людзей загінулі ў правінцыі Пампанга блізу Манілы, паведаміла ведамства па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі разбіраюць завалы чатырохпавярховага будынка ў горадзе Порак, пад якімі могуць знаходзіцца да 30 чалавек.
Першы землятрус магнітудай 6,3 адбыўся увечары 22 красавіка на паўночны захад ад Манілы на востраве Лусон, пасля гэтага зарэгістраваныя каля 400 паўторных штуршкоў.
Філіпіны размешчаны на Ціхаакіянскім вогненным кальцы, дзе сыходзяцца тэктанічныя пліты, таму землятрусы і іншыя стыхійныя бедствы ў гэтым рэгіёне не з'яўляюцца рэдкасцю.
dw.com